Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі аб устанаўленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, падпісанай 16 ліпеня ў Пекіне па выніках перагавораў лідараў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна.
Беларусь пацвердзіла прыхільнасць палітыцы "аднаго Кітая", а Пекін паабяцаў падтрымку ў абароне суверэнітэту
У дакуменце падкрэсліваецца, што ўзаемная падтрымка і цеснае ўзаемадзеянне па пытыннях, якія закранаюць дзяржаўную незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, інтарэсы нацыянальнай бяспекі і развіцця, з`яўляюцца важным складальнікам усебаковага стратэгічнага партнёрства.
Беларускі бок зноў пацвердзіў сваю прыхільнасць палітыцы "аднаго Кітая" і прызнае, што ўрад КНР з`яўляецца адзіным законным урадам, які прадстаўляе ўвесь Кітай, а Тайвань - неад`емнай часткай тэрыторыі Кітая. "Беларускі бок выступае супраць "незалежнасці Тайваня" ў якой бы там ні было форме, не ўстанаўлівае з Тайванем афіцыйных адносін і не падтрымлівае з ім афіцыйных кантактаў, выступае супраць уступлення Тайваня ў любыя міжнародныя і рэгіянальныя арганізацыі, членамі якіх могуць быць толькі суверэнныя дзяржавы, не пастаўляе зброі Тайваню, падтрымлівае мірнае развіццё адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва і ўсе намаганні ўрада Кітая, нацэленыя на аб`яднанне дзяржавы", - гаворыцца ў тэксце сумеснай дэкларацыі.
У сваю чаргу кітайскі бок пацвердзіў, што з разуменнем і павагай ставіцца да незалежнай унутранай і знешняй палітыкі, якая праводзіцца Рэспублікай Беларусь, і выбранага краінай шляху развіцця, падтрымлівае намаганні Беларусі, накіраваныя на абарону дзяржаўнай незалежнасці, суверэнітэту, забеспячэнне сацыяльна-палітычнай стабільнасці і развіццё народнай гаспадаркі, выступае супраць знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі з якой бы там ні было прычыны.
У дэкларацыі адзначаецца, што краевугольным каменем кітайска-беларускага супрацоўніцтва з`яўляецца эканамічнае ўзаемадзеянне, уключаючы гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае. Бакі дамовіліся прымаць дзейсныя меры па нарошчванню маштабу гандлю, паляпшэнню гандлёвай структуры, павышэнню ў ёй долі прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю і высокатэхналагічнай прадукцыі.
Беларусь і Кітай таксама будуць заахвочваць стварэнне на тэрыторыях дзвюх краін новых сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцей, умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы інфраструктурнага будаўніцтва, машынабудавання, тэлекамунікацый, будматэрыялаў, энергетыкі, хімічнай прамысловасці, фінансаў і іншых сферах, прыкладаць намаганні да паляпшэння інвестыцыйнага клімату для інвестараў бакоў.
Заяўлена таксама аб гатоўнасці паглыбляць супрацоўніцтва ў сферы інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Бакі маюць намер абмеркаваць распрацоўку пагаднення і двухбаковай праграмы супрацоўніцтва ў гэтай сферы, а таксама магчымасць фінансавай падтрымкі, у тым ліку льготнага крэдытавання, для рэалізацыі праектаў, якія будуць уключаны ў праграму.
16 ліпеня 2013, Пекін
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/50/22267
Текущая дата: 27.12.2024