Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Пасол Беларусі ў Нідэрландах Алена Грыцэнка і член пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў галандскага парламента Хары ван Бомель 8 лютага абмяняліся меркаваннямі па шэрагу пытанняў развіцця адносін Беларусі з Еўрасаюзам.
У ходзе сустрэчы нідэрландскі парламентарый быў праінфармаваны аб "актуальных тэндэнцыях эканамічнага развіцця Беларусі, прамысловым, экспартым і інвестыцыйным патэнцыяле краіны, мерах па лібералізацыі і мадэрнізацыі беларускай эканомікі, удасканаленні дзелавога і інвестыцыйнага клімату", гаворыцца ў паведамленні.
Удзельнікі сустрэчы разгледзелі дынаміку беларуска-нідэрландскага двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне гандлю і інвестыцый, узаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі, лагістыкі, энергетыкі і высокіх тэхналогій.
"Асаблівую ўвагу бакі надалі абмеркаванню перспектыў актывізацыі двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва і наладжвання канструктыўнага дыялогу паміж парламентарыямі Беларусі і Нідэрландаў", — паведамляе беларускае МЗС.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/52/19332
Текущая дата: 18.11.2024