Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і ПАЧЭС абмяркоўваюць шляхі пашырэння парламенцкага супрацоўніцтва



Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле (Турцыя) Ігар Белы 26 лютага ўзяў удзел у пасяджэнні 20-й юбілейнай сесіі Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (ПАЧЭС).

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у межах сесіі адбылася сустрэча беларускага дыпламата з генеральным сакратаром ПАЧЭС Кірылам Траццяком. Бакі абмеркавалі шляхі пашырэння супрацоўніцтва па лініі парламентарыяў, а таксама магчымасці арганізацыі рэгулярных мерапрыемстваў асамблеі і парламентаў краін — назіральнікаў у ПАЧЭС.

Траццяк выказаў падзяку за актыўны ўдзел беларускіх парламентарыяў у працы Генеральнай асамблеі ПАЧЭС у лістападзе мінулага года ў Баку (Азербайджан). Ён выказаў зацікаўленасць у далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння паміж парламентам Беларусі і гэтай міжнароднай арганізацыяй, паведамляе прэс-служба.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/52/19633
Текущая дата: 26.12.2024