Поўную версію інтэрв`ю, якое Лукашэнка даў 26 лістапада, публікуе прэс-служба прэзідэнта. На сайце Рэйтэр размешчана скарочаная версія.
"Мы ўжо па патрабаванні Еўрасаюза і асобных палітычных дзеячаў зрабілі гэтулькі крокаў, што можна было прайсці 10 км. Але абяцаных крокаў насустрач мы не атрымалі, — сказаў Лукашэнка. — Таму рабіце выснову, хто павінен рабіць гэтыя крокі. Мы гатовыя да гэтага, але не трэба да нас прыязджаць на перамовы ці на сустрэчы і ставіць перад намі ўмовы. Мы ўжо гэтых умоў выканалі не адзін дзясятак. У адказ мы атрымалі ўзмацненне санкцый".
Паводле слоў прэзідэнта, беларускі бок гатовы "пастаянна ісці насустрач". "Але для таго, каб быў нейкі зрух, пазітыў у нашых адносінах, мы павінны сесці за стол і, паглядзеўшы адзін аднаму ў вочы, вызначыцца, як мы будзем жыць, а не заганяць сітуацыю ў тупік праз санкцыі", — лічыць Лукашэнка.
"Вы нас не нахіліце. У нас ёсць варыянты, выхад з існага становішча", — падкрэсліў ён.
Прэзідэнт таксама заявіў, што Беларусь будзе асіметрычна адказваць на санкцыі Захаду. "Хто б мог падумаць, што Еўропа вельмі залежная ад Беларусі. Санкцыі пачалі ўводзіць супраць нас. Тады я адкрыта і шчыра сказаў: мы адказваць будзем асіметрычна, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вы ўвялі супраць нас санкцыі, фізічных, юрыдычных асоб. Вось ваша дэмакратыя і рынак. Прытым пачалі душыць кампаніі, якія наогул ніякага дачынення не маюць да палітыкі. Я гатовы прыняць з Еўропы спецыялістаў, каб яны расследавалі любую вашу забарону".
Лукашэнка адзначыў: "Добра, вас (Еўрасаюз. — БелаПАН.) хвалюе сёння нелегальная міграцыя? Вельмі хвалюе. А хто змагаўся супраць яе? Беларусы. Мы іх (нелегальных мігрантаў. — БелаПАН.) адлоўлівалі на мяжы, кармілі, паілі, абаранялі Еўропу. Вы нам за гэта плацілі? Не. Больш за тое, вы пачалі нас душыць. Я сказаў: мы па меры магчымасці будзем гэты працэс ажыццяўляць, але не празмерна. Мы ж не можам за кошт бюджэту ўтрымліваць гэтых людзей у той час, калі вы ўводзіце супраць нас санкцыі".
Паводле меркавання Лукашэнкі, Захад яго крытыкуе, таму што Захаду не падабаецца курс, які абрала Беларусь. "Вам не падабаецца той курс, які ажыццяўляе Беларусь. Вы жадалі б, каб тут было ўсё распрададзена ў інтарэсах заходніх кампаній. Усё роўна, выгадна Беларусі ці не, але каб была такая прыватызацыя, — сказаў ён. — Вам не падабаецца мой курс на незалежнасць нашай краіны. Але ў нас ёсць дзесяць мільёнаў чалавек, і ім Богам наканавана жыць тут. Чаму яны не павінны мець права на гэта жыццё? Я — гарант гэтай незалежнасці па Канстытуцыі, і я буду біцца да апошняга дыхання за незалежнасць і суверэнітэт сваёй краіны".
Прэзідэнт адзначыў, што двайныя стандарты і нестабільнасць у цэнтры Еўропы нікому не патрэбныя. "Думаю, ні вам, ні нам, ні Расіі. Дык давайце размаўляць, мы ж людзі. Мы гэтым і адрозніваемся ад звяроў, што мы здольныя дамаўляцца. Але вы ж выбудавалі агароджу і крычыце: дыктатура, санкцыі будзем уводзіць", — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Беларусь, у сваю чаргу, дакладна выконвае абавязацельствы краіны-транзіцёра, забяспечвае пастаўкі на Захад энергарэсурсаў, гарантуе бяспеку транспартных перавозак. "Праз Беларусь у дзень перамяшчаецца мільён чалавек, велізарная колькасць грузаў. Мы забяспечваем вашу жыццядзейнасць. Вы не мелі і не маеце з намі ніякіх праблем на межах, — падкрэсліў Лукашэнка. — А мы маем. Нядаўна падкінулі нам самалёцік, а гэта было парушэнне. А калі б нашы ваенныя гвазданулі па гэтым самалёце і загінулі людзі? Але ваенныя прабачылі. Гэта значыць мы нармальныя, цывілізаваныя людзі, такія ж, як і вы. Але вы чамусьці нас запісалі ў невядома якую чаргу і зрабілі ворагамі. Навошта вам гэта?"
"Калі вы хочаце, каб мы змяняліся ў тым кірунку, у якім вы жадаеце, тады санкцыі — гэта не лепшы метад", — рэзюмаваў прэзідэнт.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/54/17961
Текущая дата: 18.11.2024