"Калі Беларусь можа дапамагчы ў вырашэнні палесціна-ізраільскага канфлікту, мы будзем ёй бясконца ўдзячныя", — заявіў пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал 20 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Адказваючы на пытанне, ці можа, на яго думку, Беларусь выступіць пасрэднікам у канфлікце, дыпламат падкрэсліў: Ізраіль будзе "бясконца ўдзячны любой краіне, якая магла б зрабіць свой унёсак у арганізацыю бяспекі" ў гэтым рэгіёне.
"Можна таксама задаць пытанне, чаму б такім пасрэднікам не стаць Расіі, у якой магчымасці і ўплыў на арабскі свет нязмерна большыя, — сказаў Шагал. — Але ў краінах СНД у пытанні араба-ізраільскага канфлікту чамусьці пазіцыя ўся тая ж, што і пры Брэжневе".
Паводле слоў дыпламата, у Ізраілі жыве больш чым 150 тысяч выхадцаў з Беларусі, а каля чвэрці насельніцтва краіны з`яўляецца рускамоўным.
Шагал нагадаў, што з 14 лістапада Ізраіль праводзіць маштабную аперацыю "Агнявы слуп" супраць баевікоў у сектары Газа, якая стала адказам на масіраваныя ракетныя абстрэлы з боку палесцінскіх баевікоў тэрыторыі Ізраіля. "За час цяперашняга канфлікту больш за тысячу ракет было выпушчана па Ізраілі. Каля мільёна нашых грамадзян жывуць пад штосекунднай пагрозай ракетнага ўдару. Ізраіль мае права абараняць сваіх грамадзян", — сказаў пасол.
Ізраіль, падкрэсліў ён, стараецца мінімізаваць ахвяры сярод мірнага насельніцтва. "Мы ваюем толькі супраць тэрарыстаў. Але яны, на жаль, хаваюцца за дзецьмі, жанчынамі і старымі. Галоўная ўмова перамір`я — патрабаванне да "Хамаса" раззброіцца і гарантаваць, што больш не будзе пераўзбраення. Калі гэтая ўмова не будзе выкананая, то аперацыя можа быць пашыраная з сухапутным уваходжаннем войскаў на тэрыторыю сектара Газа, чаго мы хацелі б пазбегнуць", — заявіў пасол Ізраіля.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/55/17754
Текущая дата: 26.12.2024