Падчас саміту СНД у Ашхабадзе 5 снежня прайшла двухбаковая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Януковіча.
Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскіх адносінаў, а таксама ўзаемадзеянне Украіны і Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.
Раней Януковіч запрасіў сваіх калег наведаць Чарнобыль, дзе будуюць сховішча для рэактара, на якім 26 гадоў таму здарылася катастрофа. Пра гэта, паводле інфармацыі РІА Новости, паведаміў Лукашэнка на пашыраным пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
"Рэалізацыя праектаў у сферы экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя — гэтую тэму асабліва актуалізаваў прэзідэнт Украіны Віктар Фёдаравіч Януковіч, запрасіўшы кіраўнікоў дзяржаў на пляцоўку Чарнобыля, дзе сёння ствараецца ўнікальнае збудаванне — будуецца сховішча рэактара, на якім здарылася катастрофа", — сказаў Лукашэнка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/55/18192
Текущая дата: 26.12.2024