Пра гэта ён заявіў 16 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ ў Мінску.
Санкцыі ЕС, лічыць Лукашэнка, звязаны і з добрымі адносінамі паміж Беларуссю і Расіяй. "Гэта — крытэрый адносін Захаду з намі. Калі мы з Расіяй — дзярмо, такія–сякія, ворагі і гэтак далей. Такая ў іх палітыка", — перакананы беларускі кіраўнік.
Беларусь, заявіў ён, не можа пагадзіцца з такой палітыкай. "Я прыязджаю ў Маскву, на роўных размаўляю з кіраўніком гэтай імперыі… Мы — свае людзі, можам пасварыцца. Але, галоўнае, што за пазухай каменя няма, каб назаўжды пакрыўдзіцца адзін на аднаго", — сказаў Лукашэнка.
Ён не разумее, чаму ён павінен быць ворагам Расіі. Захаду, паводле меркавання Лукашэнка, "пляваць на чалавечае, у іх свае амбіцыі, свае геапалітычныя інтарэсы". "Усё, як было ў гісторыі, толькі іншымі метадамі, пачынаючы з інфармацыйнай вайны і гэтак далей", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка нагадаў, што ў Расіі, як і ў Беларусі, таксама нядаўна прайшлі выбары. "І іх крытыкавалі яшчэ больш, але супраць Расіі санкцыі не ўвялі. Таму што Расія возьмецца за другі канец трубы газавай ці нафтавай, калі стукне паміж вушэй — мала не будзе. Вось і ўся ваша палітыка. Беларусь, у адрозненне ад Расіі, можна нахіліць, бо ў яе няма такіх рэсурсаў", — адзначыў афіцыйны лідар.
Ён не згодны з меркаваннем, што ў Беларусі дыктатура. "Тут рэсурсу для гэтага няма. Крый божа ў цябе будуць замашкі як у нашых, у добрым сэнсе, дыктатараў — там Сталіна ці яшчэ кагосьці: цябе проста пад гусеніцу кінуць і разатруць, калі тая ж Расія не заступіцца", — заявіў Лукашэнка.
У Беларусі "жорсткая палітыка, бо нам трэба выжываць", растлумачыў кіраўнік дзяржавы. "Перад намі штогод — абавязкова нейкі выклік. Каб гэта пераадолець і выжыць, нам трэба аб`яднацца, а то нас падзеляць, як гэта было пры развале СССР", — заявіў Лукашэнка.
Рашэнне аб прадаўжэнні санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2013 года было прынята 15 кастрычніка на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу.
"Паколькі не ўсе палітзняволеныя былі вызвалены, а вызваленыя зняволеныя не былі рэабілітаваны, а таксама з прычыны адсутнасці паляпшэнняў у сферы павагі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў савет прыняў рашэнне прадоўжыць дзеянне абмежавальных мер да 31 кастрычніка 2013 года", — так матывавалі сваё рашэнне міністры замежных спраў ЕС.
Цяпер пад візавыя і эканамічныя санкцыі Еўрасаюза падпадаюць 243 беларускія чыноўнікі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка.
БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/56/17210
Текущая дата: 18.11.2024