Белорусский портал в Казахстане

Беларусь выказала спачуванні ЗША ў сувязі з трагічнымі наступствамі ўрагану "Сэндзі"



31 кастрычніка намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур`янаў прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча па яго просьбе.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Гур`янаў выказаў спачуванні амерыканскаму боку ў сувязі з трагічнымі наступствамі ўрагану "Сэндзі", які абрушыўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША.

"Падчас сустрэчы абмеркаваныя перспектывы беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Асабліва ўвага амерыканскага прадстаўніка звернута на магчымасці пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю і рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў з улікам удзелу нашай краіны ў Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/56/17303
Текущая дата: 26.12.2024