Беларускі бок лічыць, што спецдакладчыку "неабходна тэрмінова пераглядаць свае падыходы да рэалізацыі мандата, даручанага яму Саветам ААН па правах чалавека.
Беларусь заклапочана незбалансаваным падыходам спецдакладчыка па свабодзе меркаванняў і выказванняў Савета ААН па правах чалавека Франка ля Ру да ацэнкі сітуацыі са свабодай слова ў розных краінах. Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі — начальнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Яўген Лазараў, выступаючы 5 лістапада падчас інтэрактыўнага дыялогу са спецдакладчыкам у межах 67-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Тэкст яго выступлення размешчаны на афіцыйным сайце МЗС Беларусі.
Лазараў падкрэсліў, што нельга ўвесь час "пад лупай разглядаць сітуацыю ў краінах, якія сталі на шлях развіцця, і ігнараваць грубыя парушэнні правоў чалавека ў краінах Захаду". У прыватнасці, прадстаўнік Беларусі ў чарговы раз успомніў пра Джуліана Асанжа.
"Дэлегацыя Беларусі ўжо прыцягвала ўвагу Франка ля Ру да сітуацыі з Джуліянам Асанжам, якому за карыстанне правам на свабоду слова ні многа, ні мала пагражае смяротная кара ў ЗША. Да гэтага часу мы не адзначылі ацэнкі Франка ля Ру гэтай, паводле меркавання Беларусі, надзвычайнай сітуацыі", — заявіў Лазараў.
Прадстаўнік Беларусі таксама адзначыў, што "практычна бесперапыннымі хвалямі ў краінах Захаду праходзяць буйнамаштабныя акцыі пратэсту, у дачыненні да ўдзельнікаў якіх непрапарцыянальна прымяняецца сіла з боку паліцыі".
"У гэтай сувязі мы здзіўлены, што Франк ля Ру дагэтуль не адрэагаваў на грубыя парушэнні правоў чалавека ў Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Іспаніі, Славакіі, ЗША, Канадзе, — заявіў Лазараў. — І, нарэшце, зусім свежы выпадак з выкарыстаннем права на свабоду выказвання для падбухторвання да расавай і рэлігійнай нянавісці. Гаворка ідзе пра ўкідванне ў глабальную інфармацыйную прастору фільма "Нявіннасць мусульман". Перакананы, што спецдакладчык павінен быў даць адпаведную ацэнку факту, калі свабода слова выкарыстоўваецца не на карысць, а ў якасці інструмента наўмыснага стварэння напружанасці ў міжнародным маштабе".
Беларускі бок лічыць, што спецдакладчыку "неабходна тэрмінова пераглядаць свае падыходы да рэалізацыі мандата, даручанага яму Саветам ААН па правах чалавека".
Акрамя таго, Лазараў пацікавіўся, ці збіраецца ля Ру "нарэшце адрэагаваць на візавую забарону, уведзеную Еўрасаюзам для шэрагу беларускіх журналістаў".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/56/17426
Текущая дата: 26.12.2024