14 жніўня ў Міністэрства замежных спраў Літвы быў выкліканы беларускі пасол Уладзімір Дражын, якому была выкладзена пазіцыя Еўрапейскага саюза ў сувязі з адмовай Беларусі працягнуць акрэдытацыю паслу Швецыі і рашэннем выслаць іншых шведскіх дыпламатаў з Мінска.
"Дзяржавы — члены ЕС дамовіліся пра адзіную пазіцыю ў дачыненні да такіх дзеянняў беларускіх улад. Падчас сустрэчы было адзначана, што рашэнне беларускага ўрада выслаць шведскіх дыпламатаў паўплывае не толькі на двухбаковыя адносіны паміж Швецыяй і Беларуссю, але і на адносіны ўсяго ЕС з Беларуссю", — паведамляе прэс-служба літоўскага МЗС.
"Беларускі пасол быў праінфармаваны, што падчас перагляду далейшай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі будуць узяты пад увагу дзеянні ўлад гэтай краіны ў дачыненні да шведскіх дыпламатаў і тэндэнцыі ва ўнутранай палітыцы Беларусі — лёс палітычных зняволеных, ход парламенцкіх выбараў, становішча грамадзянскай супольнасці, — гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства. — Улічваючы апошнія дзеянні Беларусі, Еўрасаюз мае намер скараціць палітычныя кантакты з Беларуссю".
Пры гэтым прадстаўнікі літоўскага МЗС падкрэслілі, што "Літва і ЕС у цэлым зацікаўлены ў падтрыманні нармальных дыпламатычных адносін з Беларуссю і развіцці супрацоўніцтва ў межах праграмы Усходняга партнёрства, а нармалізацыя адносін паміж Беларуссю і ЕС — залежыць ад далейшых дзеянняў Мінска".
1 жніўня беларускія ўлады праінфармавалі Швецыю аб непрацягу акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.
У адказ шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.
8 жніўня МЗС Беларусі абвясціла пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/57/15821
Текущая дата: 18.11.2024