Белорусский портал в Казахстане

13 красавіка ў Сакратарыят АДКБ паступіла падпісаная заява міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў арганізацыі аб недапушчальнасці выкарыстання мер эканамічнага націску ў дачыненні да Беларусі



Дакумент быў узгоднены на прайшоўшым у Астане 6 красавіка пасяджэнні СМЗС АДКБ.

Як паведаміла прэс-служба арганізацыі, міністры замежных спраў краін АДКБ, пацвердзілі "недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску або прымусу ў міждзяржаўных адносінах".

"Такія меры ўшчамляюць законныя інтарэсы эканамічнай бяспекі дзяржаў, што можа нанесці ўрон узаемавыгаднаму супрацоўніцтву, развіццю інтэграцыйных працэсаў на Еўразійскім кантыненце, падрываюць узаемны давер паміж партнёрамі, што ў канчатковым выніку можа аказаць негатыўны ўплыў на стабільнасць і бяспеку ў рэгіёне", — гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі МЗС Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана цвёрда ўпэўненыя, "што толькі раўнапраўны дыялог будзе садзейнічаць урэгуляванню міжнародных рознагалоссяў, і выступаюць за адмову ад любых дзеянняў, што ідуць уразрэз з духам і прынцыпамі добрасуседства і ўзаемапавагі".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/61/13510
Текущая дата: 25.12.2024