Беларускае пытанне не вынесена асобна ў парадак дня пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Еўрасаюза, якое пройдзе сёння ў Люксембургу.
Аднак, як вынікае з парадку, запланаваны "кароткі абмен меркаваннямі" па сітуацыі ў шэрагу краін, у тым ліку Аргенціне, Беларусі, Конга, Лівіі і Сурынаме.
16 красавіка літоўскі міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў жаданне абмеркаваць у Савеце ЕС сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі, якіх, як ён лічыць, улады павінны не толькі памілаваць, але і рэабілітаваць, "а не проста памілаваць і не рэабілітаваць, утрымліваючы чалавека на кручку".
Паводле звестак беларускіх праваабаронцаў, у месцах пазбаўлення волі застаюцца яшчэ 13 палітзняволеных.
Нагадаем, кіраўнікі Еўрасаюза прывіталі вызаленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і члена яго каманды Дзмітрыя Бандарэнкі. Пры гэтым вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц у сваіх заявах падкрэслілі, што астатнія палітзняволеныя таксама павінны быць вызвалены.
"Я заклікаю ўлады Беларусі безагаворачна вызваліць цяпер усіх іншых палітычных зняволеных і зняць усе абмежаванні на ажыццяўленне грамадзянскіх і палітычных правоў", — заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС. "Гэта, несумненна, будзе садзейнічаць магчымасці прасоўвацца наперад у кірунку паляпшэння адносінаў паміж ЕС і Беларуссю", — падкрэсліла яна.
21 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам падчас суботніка ў Мінску, што вызваленне Саннікава і Бандарэнкі адбылося не пад ціскам Еўрасаюза. "Не напісалі б прашэнні аб памілаванні — сядзелі б дагэтуль, і тыя, хто там застаўся і не напісаў гэты зварот на імя прэзідэнта, будуць сядзець. Вось і ўвесь ціск. Ніхто на мяне тут на націсне", — заявіў Лукашэнка.
"Таму мы тут ціску ніякага не пацерпім. Дагэтуль я гаварыў, пры якіх умовах яны могуць выйсці на волю", — дадаў ён.
"Любы ціск бокам выдзе", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Пры гэтым ён папярэдзіў: "Яшчэ адзін ціск — і тыя балбатуны, якія выйшлі на волю і павінны сказаць дзякуй, што з імі так абышліся, могуць вярнуцца зноў у калонію".
"Будуць бразгаць языкамі — вернуцца туды. Вось і ўвесь будзе ціск", — падкрэсліў Лукашэгка.
БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/61/13743
Текущая дата: 25.12.2024