Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 28 лютага заяве прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, якая стала рэакцыяй на рашэнне Савета ЕС аб пашырэнні чорнага спіса беларускіх чыноўнікаў.
У Мінск для кансультацый адкліканы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўрасаюзе Андрэй Еўдачэнка і пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. Афіцыйны Мінск таксама закрые ўезд тым асобам з краін Еўрасаюза, якія садзейнічалі ўвядзенню абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі, заявіў прэс-сакратар.
"Рашэнне Савета ЕС гаворыць пра тое, што Еўрасаюз працягвае прытрымлівацца палітыкі адкрытага націску, — лічыць Савіных. — Мы неаднаразова на ўсіх узроўнях тлумачылі бесперспектыўнасць такой палітыкі ў адносінах з Рэспублікай Беларусь".
"У выпадку працягу націску на Рэспубліку Беларусь будуць зроблены і іншыя захады для абароны нашых інтарэсаў", — заявіў ён.
"Мы спадзяемся, што службовыя асобы ЕС і яго дзяржаў-удзельніц усвядомяць заганнасць сілавога шляху", — зазначыў прадстаўнік МЗС.
Паводле яго слоў, "прапановы Беларусі аб развіцці дыялогу, узаемадзеяння і супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі застаюцца ў сіле".
У польскім пасольстве і прадстаўніцтве ЕС пакуль не каментуюць заяву МЗС з прапановай кіраўнікам дыпмісій пакінуць Беларусь.
Нагадаем, 27 лютага на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі ў чорны спіс уключылі яшчэ 21 беларускага чыноўніка. Прозвішчы чыноўнікаў пакуль не называюцца. Вядома, што гэта прадстаўнікі судовай сістэмы і праваахоўных органаў. 29 лютага спіс будзе апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕС.
Бізнесмен Юрый Чыж у гэты спіс не ўключаны.
Паводле інфармацыі бельгійскага выдання EUobserver, менавіта з-за Чыжа ўзніклі рознагалоссі сярод краін ЕС. У прыватнасці, выданне са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што Славенія лабіравала неўключэнне Чыжа ў спіс у сувязі з тым, што славенская кампанія Riko Group выйграла тэндар на будаўніцтва ў Мінску пяцізоркавага гатэльнага комплексу "Кемпінскі" ў супрацоўніцтве з групай "Трайпл". Кошт узвядзення комплексу перавышае 100 млн. еўра.
Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд на тэрыторыю краін ЕС і замарожванне актываў, калі такія ёсць.
На пасяджэнні 10 лютага Савет Еўрасаюза прыняў пастанову, якая пашырае магчымасці прымянення санкцый у дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, датычных да парушэнняў асноўных правоў і свабод.
"Прынятыя папраўкі пашыраюць крытэрыі для прымянення абмежавальных мер і замарожвання актываў, — гаварылася ў паведамленні прэс-службы савета. — Згодна з дакументам, такія санкцыі могуць быць прыменены да асобы, адказнай за сур`ёзныя парушэнні правоў чалавека або рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі, а таксама асобаў і прадпрыемстваў, якія атрымліваюць выгаду або падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі".
Палітычнае рашэнне аб візавых і эканамічных санкцыях у дачыненні да Беларусі было прынята Саветам ЕС 31 студзеня 2011 года ў Бруселі, калі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаны.
Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Потым Савет ЕС неаднаразова пашыраў гэты пералік, і зараз уезд у Еўрасаюз забаронены больш як 200 беларускім чыноўнікам.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/63/12552
Текущая дата: 18.11.2024