Аб гэтым заявіла прэс-служба амерыканскай дыпмісіі, якая выказала ў гэтай сувязі шкадаванне.
Каментар прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэя Савіных наконт працы пасольства ЗША ў Мінску ў тэлепраграме партала TUT.by 29 лютага не адпавядае рэчаіснасці.
Прэс-служба нагадвае, што пасля таго як Беларусь у 2008 годзе ў аднабаковым парадку скараціла колькасць сваіх дыпламатаў у ЗША з сямнаццаці да пяці, беларускі ўрад запатрабаваў ад пасольства ЗША скараціць колькасць сваіх дыпламатаў з трыццаці пяці да пяці.
"Гэтыя аднабаковыя меры беларускага ўрада, якія застаюцца ў сіле, значна ўскладняюць ажыццяўленне амерыканскім пасольствам узаемавыгадных праграм і дзейнасці, уключаючы культурныя і адукацыйныя абмены, праграмы дапамогі, а таксама ствараюць умовы, пры якіх пасольства не мае магчымасці па тэхнічных прычынах прадастаўляць візавыя паслугі ў поўным аб`ёме", — гаворыцца ў каментары дыпмісіі.
Як адзначаецца ў паведамленні, такія "сумныя і непатрэбныя наступствы не з`яўляюцца вынікам "аднабаковага кроку" Злучаных Штатаў, як сцвярджаў прэс-сакратар МЗС, каментуючы пытанне консульскіх і візавых паслуг".
Нагадаем, 29 лютага, адказваючы на пытанне вядучага TUT.by аб тым, як на працу консульства можа паўплываць адсутнасць пасла, прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных сказаў: "На беларускае консульства (у ЗША. — БелаПАН.) гэта ніяк не паўплывала. Гэта таксама магло ніяк не паўплываць на працу амерыканскага консульства ў Мінску. Колькасць была скарочана і з беларускага боку дакладна гэтак жа і ў той жа прапорцыі. І тым не менш наш консул у Вашынгтоне працуе, і працуе без усялякіх праблем. І я думаю, што калі б амерыканцы захацелі, то і амерыканскі консул у Мінску працаваў бы без усялякіх праблем. Але яны гэтага не захацелі. Гэта быў аднабаковы крок з іх боку".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/63/12660
Текущая дата: 24.12.2024