Белорусский портал в Казахстане

ЗША ізноў прапануюць Ірану аднавіць перамовы пра ядзерную праграму



Іран мае ўсе магчымасьці спыніць канфрантацыю з ЗША і іх саюзьнікамі ў справе ядзернай праграмы. З такой заявай выступіў прадстаўнік Белага дома Джэй Кэрні.

Кэрні не пацьвердзіў распаўсюджаную Тэгеранам інфармацыю аб тым, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама нібыта накіраваў кіраўніцтву Ірану ліст, у якім выказаў гатоўнасьць   прыступіць да перамоваў, аднак не адмаўляў, што такі ліст было падрыхтавана ў Вашынгтоне.

Кэрні падкрэсьліў, што для паслабленьня міжнароднай напружанасьці Ірану досыць аднавіць перамовы аб сваёй ядзернай праграме з ЗША і іншымі краінамі, якія лічаць, што яна мае на мэце стварэньне ядзернай зброі. Іран настойвае на яе выключна мірным характары.

Радыё Свабода
19 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/65/11853
Текущая дата: 24.12.2024