Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк прызнаўся, што найбольшы правал яго паўнамоцтваў – гэта правал палітыкі ў дачыненьні да Беларусі. Нягледзячы на ўсе намаганьні Эўразьвязу, сытуацыя ў гэтай краіне пагоршылася, цытуе Бузка Польскае радыё.
Сытуацыя ў Беларусі выглядае горш, чым два з паловай гады таму, – заявіў Ежы Бузэк на сустрэчы з журналістамі ў Варшаве, дзе ён падвёў вынік сваёй 2,5-гадовай кадэнцыі. 16 студзеня адбудуцца новыя выбары кіраўніцтва Эўрапарлямэнту.
Кіраўнік Эўрапарлямэнту падкрэсьліў неабходнасьць падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі, таму што толькі грамадзянская супольнасьць можа зьмяніць Беларусь.
Ежы Бузэк заявіў, што цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі «нельга талераваць». Ён адзначыў, аднак, што цяжка ўплываць на палітыку ў Беларусі. Ён таксама паведаміў, што перад Эўразьвязам стаіць дылема, таму што «з аднаго боку, мы павінны абараняць правы чалавека, а зь іншага – незалежнасьць Беларусі», якая трапляе ва ўсё большую залежнасьць ад Расеі з-за пагаршэньня эканамічнай сытуацыі.
Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту адзначыў, што ён заўсёды імкнуўся дбаць пра абарону правоў чалавека ў Эўропе і за яе межамі. – Правы чалавека – гэта галоўны экспартны тавар Эўразьвязу, – заявіў ён.
Радыё Свабода
15 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/66/11782
Текущая дата: 24.12.2024