Белорусский портал в Казахстане

Старшыня АБСЭ – пра беларускія папраўкі ў заканадаўства



Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выступіў сёньня з асуджэньнем нядаўна прынятых у Беларусі паправак да законаў аб дэманстрацыях і аб службах бясьпекі. Ён заявіў, што гэтыя папраўкі яшчэ больш абмяжуюць свабоду сходаў і асацыяцый у Беларусі.

"Я заклікаю прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку не падпісваць гэтыя папраўкі і ўстрымлівацца ад далейшых парушэньняў абавязаньняў Беларусі ў рамках АБСЭ, ад увядзеньня новых абмежаваньняў для грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі " – заявіў Ажубаліс. – Я глыбока занепакоены гэтымі новымі абмежаваньнямі грамадзянскіх свабод у Беларусі і заклікаю прэзыдэнта Беларусі спыніць палітычны перасьлед. Пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў краіне і сыстэматычнымі абмежаваньнямі асноўных свабод Беларусь можа толькі глыбей ізаляваць сябе на міжнароднай арэне ".

Радыё Свабода
24 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/67/10173
Текущая дата: 17.11.2024