Еўрасаюз плануе пашырыць санкцыі ў дачыненні да беларускіх улад — у прыватнасці, спіс неўязных, паведаміла 7 кастрычніка польскае інфармагенцтва РАР.
Са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы агенцтва паведамляе, што канчатковае рашэнне аб унясенні ў спіс неўязных яшчэ 16-ці беларускіх чыноўнікаў можа быць прынята 10 кастрычніка на пасяджэнні міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу. Пры гэтым РАР удакладняе: гэта рашэнне яшчэ абмяркоўваецца і можа быць вынесена "пазней, да канца кастрычніка".
Нагадаем, санкцыі ў дачыненні да беларускіх улад Савет ЕС увёў у студзені 2011 года ў адказ на жорсткі разгон дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Цяпер у спісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, — 192 прозвішчы.
21 верасня МЗС Літвы ініцыяваў уключэнне 18-ці беларускіх чыноўнікаў у спіс асоб, якім забаронены ўезд у Літву, і заклікаў іншыя краіны Еўрасаюза ўключыць іх у свае нацыянальныя спісы неўязных.
Хто менавіта ўключаны ў новы спіс ЕС, не паведамляецца.
Марына Рахлей, БелаПАН
Мінск, 7 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/69/9663
Текущая дата: 24.12.2024