Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выступае катэгарычна супраць еўрапейскай ізаляцыі Беларусі. Аб гэтым ён заявіў у час сумеснага брыфінгу з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, які знаходзіцца ў Грузіі з двухдзённым афіцыйным візітам, паведамляюць інфармагенцтвы.
Прэзідэнт Грузіі заклікаў Еўропу весці дыялог з Беларуссю. "Палітыка ізаляцыі ў адносінах да Беларусі павялічвае яе шанс трапіць пад кантроль Расіі, што з`яўляецца контрпрадукцыйным для доўгатэрміновага развіцця Еўропы", — заявіў Міхаіл Саакашвілі.
Паводле яго слоў, сцвярджаць, што Расія больш дэмакратычная, чым Беларусь, — абсурд. "Ажыццяўленне палітыкі ізаляцыі з Беларуссю, як гэта часам бывае, азначае прамую спробу, каб суверэнітэт Беларусі скончыўся і краіна трапіла пад поўны кантроль сённяшняга ўрада Расіі. Беларусы — вельмі таленавіты еўрапейскі народ, і такі вынік будзе на шкоду ўсяму рэгіёну. Лічу, што дыялог і адкрытая размова з Беларуссю па ўсіх пытаннях неабходны", — заявіў Міхаіл Саакашвілі.
Звязда
28 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/71/8213
Текущая дата: 17.11.2024