Белорусский портал в Казахстане

Паслы ЕС і ЗША не прысутнічаюць на святочным парадзе ў Мінску



Паслы краін ЕС і ЗША не прысутнічаюць на святочным парадзе з нагоды Дня Незалежнасці.

На прэс-канферэнцыі 29 чэрвеня ў Мінску некаторыя еўрапейскія дыпламаты паведамілі: яны атрымалі запрашэнні на ўрачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці за тыдзень да мерапрыемстваў, што робіць немагчымым іх удзел з-за ўжо складзенага графіка.

Каментуючы гэту заяву, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу 30 чэрвеня паведаміў: запрашэнні на ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці былі накіраваны ўсім прадстаўнікам дыпкорпуса. Тэрміны накіравання запрашэнняў значэння не маюць, дадаў Савіных.

У прэс-службе пасольства ЗША БелаПАН паведамілі: часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан прысутнічаў 2 ліпеня на цырымоніі ўскладання кветак да помніка Перамогі ў Мінску. У іншых мерапрыемствах ён удзел не бярэ.

Нагадаем, паслы краін ЕС і ЗША не прысутнічалі таксама на цырымоніі святкавання Дня Перамогі ў Мінску 9 мая, куды іх афіцыйна не запрасілі. Ускласці кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі яны змаглі толькі на наступны дзень, 10 мая.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/72/7663
Текущая дата: 23.12.2024