Белорусский портал в Казахстане

ЕС пашырыў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС



Савет міністраў замежных спраў Еўрасаюза на пасяджэнні ў Бруселі 23 мая пашырыў візавыя санкцыі адносна Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба Савета ЕС, на сённяшнім пасяджэнні міністры замежных спраў ухвалілі ўзмацненне абмежавальных мер адносна беларускага рэжыму ў сувязі з прыгаворамі, вынесенымі экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Андрэю Саннікаву і іншым прадстаўнікам апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

У спіс дабаўлена 13 новых прозвішчаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і чые актывы ў краінах ЕС будуць замарожаныя ў выпадку іх выяўлення.

Абноўлены спіс будзе апублікаваны 24 мая на сайце "Афіцыйнага журнала ЕС".

Як раней паведаміла БелаПАН Мая Качыянчыч, намеснік прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, работа над "іншымі абмежавальнымі мерамі ўсё яшчэ працягваецца".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/73/6657
Текущая дата: 17.11.2024