Белорусский портал в Казахстане

Прэзыдэнт Сэрбіі байкатуе саміт з-за Косава



Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч мае намер байкатаваць сустрэчу лідэраў краін Цэнтральнай Эўропы і балканскага рэгіёну.

Сустрэча адбудзецца ў канцы гэтага тыдня ў Варшаве. У пятніцу да яе ўдзельнікаў мае далучыцца прэзыдэнт ЗША Барак Абама - падчас свайго візыту ў Польшчу.

Як заявіла сёньня канцылярыя сэрбскага прэзыдэнта, Тадзіч не паедзе ў Варшаву, так як на нараду запрошаная таксама прэзыдэнт Косава Аціфэте Ях`яга..

Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі ў лютым 2008 года. Бялград не прызнае гэтага рашэньня, лічачы Косава часткай сэрбскай тэрыторыі.

Радыё Свабода
24 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/73/6671
Текущая дата: 17.11.2024