Белорусский портал в Казахстане

Ув Алматы распачатая справа супраць расейскага дыплямата



На дарадцу гэнконсульства Расеі ў Казахстане Андрэя Мамаева, які зьбіў на электрамабілі чатырохгадовую дзяўчынку, заведзеная крымінальная справа. Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве прэзыдэнта – у акімаце гораду Алматы.

1 траўня Андрэй Мамаеў зьдзейсьніў наезд на чатырохгадовую Лілію Сьмятаніну ў гарадзкім парку імя 28-гвардзейцаў-панфілаўцаў. Лекары дыягнаставалі ў дзяўчынкі пераломы ног і выдалілі селязёнку. У расейскім МЗС заявілі, што няшчасны выпадак адбыўся па віне кіраўніцтва атракцыёну.

Радыё Свабода
17 траўня 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/74/6540
Текущая дата: 23.12.2024