Белорусский портал в Казахстане

Пасольства Германіі ў Беларусі вызваліла беларускіх дзяцей да 12 гадоў уключна ад консульскага збору за афармленне шэнгенскай візы



Пасольства Германіі ў Беларусі вызваліла беларускіх дзяцей да 12 гадоў уключна ад консульскага збору за афармленне шэнгенскай візы. Пра гэта паведамляе пасольства ФРГ у Беларусі.

Дагэтуль шэнгенскія візы без збірання консульскага збору атрымлівалі дзеці ва ўзросце да 6 гадоў. Гэтае палажэнне пашырана "з мэтай аблягчэння візавага рэжыму для беларускіх грамадзян".

Нагадаем, федэральны ўрад Германіі таксама выступае за тое, каб знізіць кошт шэнгенскіх віз для беларусаў.

Нацыянальная нямецкая віза ў 2011 годзе бясплатна выдаецца беларускім студэнтам і вучоным.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/75/5724
Текущая дата: 17.11.2024