Лібійскія паўстанцы заяўляюць, што ўзялі пад кантроль родны горад Муамара Кадафі. Прэзыдэнт ЗША вырашыў расставіць кропкі над “i” ў сваёй лібійскай стратэгіі.
Агенцтва Reuters са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка лібійскіх мяцежнікаў паведаміла, што родны горад лібійскага лідэра Муамара Кадафі Сірт перайшоў у рукі паўстанцаў. Пацьверджаньня захопу Сірта сіламі апазыцыі зь іншых крыніц пакуль не паступала.
Сілы міжнароднай кааліцыі ўвечары ў нядзелю нанесьлі па Сірце авіяўдары, удару ў адказ з боку дыслякаваных у горадзе лібійскіх СПА не было. Раней лібійскае дзяржаўнае тэлебачаньне пацьвердзіла факт абстрэлу Трыпалі і Сірта паветранымі сіламі міжнароднай кааліцыі.
Абама будзе пераконваць суайчыньнікаў
Тым часам у ЗША чакаюць тэлезвароту Барка Абамы да нацыі. Прэзыдэнт ЗША сёньня ўвечары мае намер растлумачыць сваю стратэгію ў дачыненьні да Лібіі. Як чакаюць, ён пастараецца пераканаць суайчыньнікаў, якія лічаць, што для краіны важнейшае рашэньне эканамічных праблем, у тым, што ўдзел ЗША ў Лібійскай кампаніі неабходны.
Заканадаўцы, уключна з многімі прадстаўнікамі кіруючай дэмакратычнай партыі, незадаволеныя тым, што Белы дом не параіўся зь імі перад адпраўкай войскаў да межаў Лібіі, і ставяць пытаньне аб размытасьці мэтаў Лібійскай апэрацыі і няяснасьці стратэгіі яе завяршэньня.
Ніхто ня ведае, наколькі зацягнецца вайна
Рыхтуючы глебу да выступленьня прэзыдэнта, міністар абароны Роберт Гэйтс і дзяржаўны сакратар Гілары Клінтан напярэдадні выступілі ў палітычных ток-шоу вядучых тэлевізійных сетак.
Роберт Гэйтс паведаміў, што беспалётная зона над Лібіяй цалкам ўсталяваная, і для яе падтрымкі зараз спатрэбіцца нашмат менш намаганьняў. Ён паведаміў, што Пэнтагон плянуе скарачаць свае рэсурсы ў лібійскай апэрацыі па меры ўзмацненьня ролі эўрапейскіх і іншых саюзьнікаў па кааліцыі. Але калі вядучы тэлеканалу ABC спытаў яго, ці азначае гэта, што ваенныя абавязацельствы Злучаных Штатаў у Лібійскай кампаніі абмяжуюцца сёлетнім годам, Гэйтс адказаў: "Я ня думаю, што ў кагосьці ёсьць адказ на гэтае пытаньне".
Гілары Клінтан у эфіры тэлеканалу NBC адзначыла, што дзеяньні кааліцыі супраць сіл Муамара Кадафі ўмацавалі пазыцыі паўстанцаў. Яна заявіла, што сілы Кадафі амаль на зыходзе: "Ён рашуча наступаў на горад Бэнгазі, маючы намер, зь ягоных жа словаў, быць бязьлітасным, біцца за кожны дом. Я лічу, што мы прадухілілі велізарную гуманітарную катастрофу. І цяпер мы бачым, як дзякуючы дзеяньням кааліцыі, войскі Кадафі адыходзяць на захад краіны. А апазыцыя пачынае вяртаць сабе тэрыторыі, зь якіх яна была выбітая ".
Кадафі не ўяўляў непасрэднай пагрозы для ЗША
Кіраўнік Пэнтагону Робэрт Гэйтс адкрыта прызнаў, што Кадафі не ўяўляў сапраўднай і непасрэднай пагрозы для Злучаных Штатаў, і што Лібія не зьяўляецца краінай першараднай важнасьці для ЗША: "Ня думаю, што яна ўяўляе жыцьцёва важны інтарэс для ЗША. Але інтарэсы там у нас безумоўна ёсьць. Гэта частка рэгіёну, які жыцьцёва важны для Злучаных Штатаў". Гэйтс растлумачыў, што нестабільнасьць у Лібіі можа падарваць стабільнасьць у суседніх Эгіпце і Тунісе.
Між тым прэзыдэнт Абама ў сваім суботнім радыёзвароце заявіў, што ваенная акцыя супраць сіл Кадафі адпавядае нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў. Тут крыецца прыкметная супярэчнасьць – так лічыць ўплывовы член сэнацкага Камітэту па міжнародных адносінах рэспубліканец Рычард Лугар, які ў інтэрвію тэлеканалу NBC сказаў:
"Мяне моцна зьдзівіла заява міністра Гэйтса аб тым, што Лібія не знаходзіцца ў сфэры нашых жыцьцёвых інтарэсаў. Тады дзе ж плян нашых задач у Лібіі, дзе дыскусія, якая папярэднічае выкарыстаньне нашых узброеных сілаў? Я не лічу, што мы павінны быць уцягнутыя ў грамадзянскую вайну ў Лібіі. Мяркую, што лібійцы самі разабраліся б".
Кадафі паспрабуюць пераканаць адмовіцца ад улады
Адказваючы крытыкам адміністрацыі, дзяржсакратар Клінтан, заклікала іх задацца пытаньнем: як выглядала б сытуацыя, калі б Злучаныя Штаты не ўмяшаліся, каб спыніць дзеяньні Муамара Кадафі супраць уласнага народу:
"Уявіце, мы б сядзелі тут, а Бэнгазі, горад з 700-тысячным насельніцтвам, быў бы разгромлены, – дапусьціла дзяржсакратар. – Дзясяткі тысяч людзей былі б зьнішчаны, сотні тысяч спрабавалі б уратавацца ўцёкамі – але бегчы няма куды, акрамя як у суседні Эгіпет, які перажывае ўласны складаны пераходны пэрыяд. І тады раздаваліся б маленьні: чаму Злучаныя Штаты нічога не прадпрымаюць, як яны могуць заставацца ў баку, у той час як Францыя, Вялікабрытанія, іншыя эўрапейскія краіны і Ліга арабскіх дзяржаў заклікаюць нешта зрабіць?"
Дзяржсакратар ЗША не выключае, што ў ходзе маючага адбыцца візыту ў Трыпалі і Бэнгазі спэцыяльны пасланец генэральнага сакратара ААН Абдул Іла Хацібу здолее пераканаць Муамара Кадафі добраахвотна адмовіцца ад улады. Сама Гілары Клінтан далучыцца да сустрэчы міністраў замежных спраў 35 дзяржаў у Лёндане 29 сакавіка для абмеркаваньня Лібійскага канфлікту.
28 сакавіка 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/77/5476
Текущая дата: 23.12.2024