Белорусский портал в Казахстане

У Брусэлі праходзяць перамовы паміж Сэрбіяй і Косава



Кіраўніцтва ЭЗ упэўненае, што бакі змогуць знайсьці ўзаемапрымальныя рашэньні. Тым часам, у Бялградзе заяўляюць, што перамоўны працэс будзе доўжыцца не менш за дзесяць гадоў.

Адзначаецца, што ў часу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Косава тры гады таму гэта першы выпадак, калі прадстаўнікі Прышціны і Бялграду селі за стол перамоваў.

Кансультацыі пад эгідай ЭЗ пачаліся ўвечары ў аўторак, 8 сакавіка, паведамляе агенцтва DPA.

У той час як прадстаўнікі Бялграду хацелі б, перш за ўсё, вярнуцца да  абмеркаваньня дзяржаўна-прававога статусу Косава, пасланцы Прышціны настойваюць на рашэньні "практычных пытаньняў", напрыклад, арганізацыі мытных службаў, энэргазабесьпячэньня і абароны межаў

Радыё Свабода
9 сакавіка 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/78/4937
Текущая дата: 17.11.2024