Белорусский портал в Казахстане

Новая сустрэча дэлегацый Расіі і Украіны адбудзецца ў Стамбуле



Чарговы раўнд перамоваў Расеі і Украіны пройдзе ў турэцкім Стамбуле. Аб гэтым паведамляе канцылярыя Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана.

«Пра гэта падчас тэлефоннага дыялогу дамовіліся кіраўнікі дзвюх дзяржаў Рэджэп Эрдаган і Уладзімір Пуцін», — сказана ў паведамленні канцэлярыі.

Падчас размовы з Пуціным Эрдаган паказаў на неабходнасць хутчэйшага ўстанаўлення рэжыму міру і спынення агню паміж дзвюма краінамі. Ён заявіў, што Турцыя будзе і надалей усяляк спрыяць гэтаму працэсу.

У нядзелю днём памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, які таксама ўзначальвае дэлегацыю РФ на кансультацыях, паведаміў, што новы вочны раўнд перамоваў паміж Расіяй і Украінай пройдзе 29-30 сакавіка.

Звязда, 28 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/8/64317
Текущая дата: 29.09.2024