Белорусский портал в Казахстане

Саміт Усходняга партнёрства перанесены з Венгрыі ў Польшчу



Саміт праграмы ЕС "Усходняе партнёрства", які планавалася правесці 27 мая ў Будапешце (Венгрыя), пройдзе ў Польшчы, як мяркуецца ў верасні ці кастрычніку.

Перанос звязаны з тым, што на май запланаваны шэраг іншых міжнародных мерапрыемстваў.

Чакаецца, што саміт наведаюць лідары краін ЕС, а таксама Украіны, Грузіі, Малдовы, Азербайджана і Арменіі. Удзел у мерапрыемстве возьме і кіраўнік знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Кэтрын Эштан.

Хто будзе прадстаўляць на саміце Беларусь, пакуль няясна, "бо Аляксандру Лукашэнку і яго адміністрацыі забаронена прыязджаць у краіны ЕС з-за парушэнняў правоў чалавека", зазначае польскае радыё.

"Мы пачалі перамовы з усімі краінамі-ўдзельніцамі, за выключэннем Беларусі", — паведаміў у інтэрв`ю радыёстанцыі ўпаўнаважаны прадстаўнік МЗС Польшчы па пытаннях Усходняга партнёрства Анджэй Цэшкоўскі.

Падчас саміта таксама адбудуцца сустрэчы міністраў эканомікі, кіраўнікоў пагранічных ведамстваў і розных няўрадавых арганізацый.

21 лютага 2011
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/81/4591
Текущая дата: 23.12.2024