Літва падтрымлівае санкцыі Еўрасаюза па абмежаванні на ўезд беларускіх чыноўнікаў у ЕС і рашэнне не ўводзіць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта 4 лютага ў Вільнюсе заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на сустрэчы з дэлегацыяй Кангрэса ЗША, якую ўзначальваюць сенатары Джон Маккейн і Джозэф Ліберман.
"Палітыка адчынення ЕС дзвярэй для беларускага народа, магчымасць для беларускіх грамадзян свабодна падарожнічаць у межах шэнгенскай зоны, а таксама спрошчаны візавы рэжым з`яўляюцца лепшым спосабам прадэманстраваць перавагі і выгоды дэмакратыі і жыцця ў свабодным грамадстве", — цытуе Грыбаўскайтэ яе прэс-служба.
Пры гэтым прэзідэнт назвала ЗША "ключавым саюзнікам Літвы і стратэгічным партнёрам па НАТО".
Апрача пытання аб сітуацыі ў Беларусі на сустрэчы абмяркоўвалася старшынства Літвы ў "Супольнасці дэмакратый" і АБСЕ, падпісанне дагавора СНВ-III паміж ЗША і Расіяй, удзел Літвы ў міжнароднай ваеннай місіі ў Афганістане, паведамляе прэс-служба літоўскага прэзідэнта.
Нагадаем, 31 студзеня Еўрасаюз увёў візавыя санкцыі ў дачыненні да 157 службовых асоб Беларусі.
У той жа дзень аналагічныя санкцыі ўвялі ЗША. Аднак апрача пашырэння спіса чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЗША, Вашынгтон аднавіў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да двух беларускіх прадпрыемстваў — "Полацк-Шкловалакно" і "Лідская лакафарба".
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 4 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/82/4227
Текущая дата: 23.12.2024