Белорусский портал в Казахстане

У дзень інаўгурацыі Лукашэнкі паслоў краін ЕС не будзе ў Беларусі



Паслы краін Еўрасаюза не возьмуць удзел у цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. 21 студзеня іх не будзе на тэрыторыі Беларусі, паведаміла крыніца ў дыпламатычных колах.

Паводле яе слоў, у гэты дзень еўрапейскія паслы плануюць ажыццявіць паездку ў Вільнюс.

20—22 студзеня ў сталіцы Літвы пройдзе канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў вядучых міжнародных праваабарончых арганізацый, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі.

Нагадаем, 19 студзеня на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу прайшлі дэбаты па сітуацыі ў Беларусі. Еўрапарламентарыі выступілі за ўвядзенне санкцый да беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да парушэнняў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, за аблягчэнне візавага рэжыму для звычайных беларусаў, а таксама запатрабавалі ад афіцыйнага Мінска безумоўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных. Галасаванне па выніковай рэзалюцыі павінна адбыцца 20 студзеня ў другой палове дня.

Палітычнае рашэнне Еўрасаюза аб увядзенні санкцый будзе прынята 31 студзеня на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС.

Таццяна Каравянкова,   БелаПАН
20 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/84/3875
Текущая дата: 23.12.2024