Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх сувязях Кэтрын Эштан і дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выказваюць шкадаванне адносна рашэння ўрада Беларусі аб непрацягу мандата офіса АБСЕ ў Мінску.
"Як паказвае крытычная ацэнка АБСЕ прайшоўшых прэзідэнцкіх выбараў, выкананне мандата місіі не завершана, — гаворыцца ў сумесным паведамленні прэс-службы Эштан і Клінтан. — Выбары і іх наступствы, у прыватнасці ўтрыманне пад вартай кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама новыя затрыманні і вобыскі ў СМІ, з`яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага кіравання ў Беларусі".
Эштан і Клінтан заклікаюць афіцыйны Мінск "да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых".
Яны таксама "яшчэ раз заклікаюць улады Беларусі да выканання сваіх абавязацельстваў у межах АБСЕ — рэфармаваць заканадаўчы працэс і ў большай ступені паважаць правы чалавека".
"АБСЕ была праведзена важная праца ў краіне, у прыватнасці па інстытуцыянальным развіцці, садзеянні забеспячэнню вяршэнства права і развіцця грамадзянскай супольнасці. ЕС і ЗША захоўваюць зацікаўленасць у тым, каб садзейнічаць Беларусі ў выкананні сваіх абавязацельстваў у межах АБСЕ ў сферы правоў і фундаментальных свабод чалавека", — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Місія АБСЕ працавала ў Беларусі з 1998 года.
Аб рашэнні закрыць офіс АБСЕ ў Мінску прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў членаў Пастаяннага савета АБСЕ 31 снежня. Свае дзеянні беларускі бок матываваў "адсутнасцю аб`ектыўных падстаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі". Пры гэтым у Мінску заяўляюць пра гатоўнасць працягваць узаемадзеянне з інстытутамі АБСЕ на ўсіх кірунках дзейнасці арганізацыі.
Аналітыкі звязваюць рашэнне аб закрыцці офіса з тым, што назіральнікі ад АБСЕ прызналі: прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядаюць стандартам АБСЕ.
МЗС Літвы, якая з 2011 года старшынствуе ў АБСЕ, заявіла пра пачатак нефармальных кансультацый з мэтай аднаўлення працы мінскага офіса. "Літва выкарыстоўвае ўсе сродкі, каб Беларусь не зачыняла дзверы Еўропе і не ішла да самаізаляцыі", — падкрэсліў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс 4 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/85/3629
Текущая дата: 23.12.2024