Дэпутат Сойму Літвы ад кіраўнічай партыі кансэрватараў Мантас Адаменас скрытыкаваў погляд Далі Грыбаўскайце на Беларусь, заявіўшы, што яе пазыцыя можа азначаць адмову падтрымліваць дэмакратызацыю Беларусі. Пра гэта паведамляе газэта Lietuvos rytas.
“Выбары ня будуць дэмакратычнымі , і ў гэткіх умовах выказваць падтрымку А.Лукашэнку і сьцьвярджаць, што ён мае амаль 100-працэнтную падтрымку грамадзтва, вельмі небясьпечна, ” – сказаў М.Адаменас у аўторак на прэсавай канфэрэнцыі “Ці Літва больш не падтрымлівае дэмакратызацыю Беларусі”, якую ён прымеркаваў да беларускага Дня салідарнасьці.
Дэпутат Сойму камэнтаваў паведамленьне агенцтва Reuters, у якім цьвердзілася, што падчас закрытай сустрэчы з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу раней у гэтым месяцы Д.Грыбаўскайце заявіла, што перамога А.Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах, дапамагла б захаваць стабільнасьць і абмежаваць расейскі ўплыў у Беларусі.
“Сустрэча прэзыдэнта з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу – гэта не закрытая сустрэча. Прэзыдэнта цытуе вартае даверу інфармацыйнае агенцтва, таму мы просім абвергнуць памылковыя, як я спадзяюся, цьверджаньні пра падтрымку Літвою рэжыму Лукашэнкі”, - заявіў Адаменас.
Парлямэнтар нагадаў, што кіраўнікі дэмакратычных дзяржаваў пазьбягаюць выказваць падтрымку канкрэтным кандыдатам, а тым больш недэмакратычна абраным, якім ёсьць А.Лукашэнка.
Паводле М.Адаменаса, палітыка Літвы ў дачыненьні да Беларусі дагэтуль мела два бакі – адбывалася супрацоўніцтва з афіцыйнымі беларускімі ўладамі пры вырашэньні канкрэтных пытаньняў і разам з тым аказвалася падтрымка “грамадзянскай супольнасьці і нараджэньню дэмакратыі ў Беларусі”.
“Узьнікаюць сумневы, ці перададзенае агенцтвам Reuters выказваньне не азначае адмаўленьня ад дагэтулешняй літоўскай замежнай палітыкі”, - сказаў літоўскі парлямэнтар.
Паводле Reuters, Д.Грыбаўскайце ў гэтым месяцы заявіла, што А.Лукашэнка – “гарант эканамічнай і палітычнай стабільнасьці Беларусі і яе незалежнасьці”.
“Апазыцыя несур`ёзная і ня мае на выбарах ніякіх шанцаў. Лукашэнка мог бы набраць 99%, але набярэ толькі 75%, каб дагадзіць Эўразьвязу”, - цытуе літоўскага прэзыдэнта Reuters.
На думку Адаменаса, прагнозы, нібыта беларуская апазыцыя на выбарах ня мае ніякіх шанцаў, не абгрунтаваная.
“Гаворачы пра апазыцыю, мабыць упершыню пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады мы маем такіх моцных кандыдатаў у прэзыдэнты”, - кажа літоўскі парлямэнтар. У якасьці наймацнейшых М.Адаменас згадаў Уладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава і Яраслава Раманчука.
16 лістапада 2010
Радыё Свабода паводле Lietuvos rytas.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/86/2770
Текущая дата: 23.12.2024