Урад устанавіў стаўкі консульскага збору і дзяржаўнай пошліны ў 2022 годзе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 148 ад 21 сакавіка 2022 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Стаўкі консульскага збору пры звяртанні ў галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў устаноўлены за легалізацыю афіцыйнага дакумента — 1 базавая велічыня, за прастаўленне апастыля на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Беларусі, — 5 БВ.
Таксама ўстаноўлена стаўка дзяржаўнай пошліны за прастаўленне апастыля на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Беларусі, — 5 базавых велічынь.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Звязда, 22 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/9/64171
Текущая дата: 17.11.2024