Белорусский портал в Казахстане

Макей і Лаўроў абмеркавалі інтэграцыю, процідзеянне санкцыям і графік кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні



Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў 5-га мая ў тэлефоннай размове абмеркавалі беларуска-расійскую інтэграцыю, процідзеянне санкцыям і графік кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні. Інфармацыя аб гэтым апублікавана на сайце МЗС РФ.

"Бакі разгледзелі бягучыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і саюзнага будаўніцтва, уключаючы рэалізацыю інтэграцыйных рашэнняў вышэйшых органаў Саюзнай дзяржавы, а таксама графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні, - гаворыцца ў паведамленні. - Міністры абмяняліся ацэнкамі актуальных міжнародных і рэгіянальных праблем, абмеркавалі ход спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне.

"Было дамоўлена ўзмацніць каардынацыю работы на міжнародных пляцоўках, у тым ліку па сумесным процідзеянні намаганням краін Захаду, накіраваным супраць інтарэсаў Беларусі і Расіі", - дадалі ў МЗС РФ.

5 мая 2022, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/9/64776
Текущая дата: 23.12.2024