Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі прачытаў у Бішкеку ўрывак з рамана Айтматава



Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Кыргызстане Андрэй Страчко стаў удзельнікам флэш-мобу #читаемайтматовавместе і зачытаў урывак з твора пісьменніка.

Акцыю запусціла пасольства Расіі ў Кыргызстане. Інтэрнэт-карыстальнікі падхапілі гэтую ініцыятыву і пачалі выкладваць у інтэрнэт кароткія відэа, на якіх яны чытаюць творы Чынгіза Айтматава, перадае Sputnik Кыргызстан.

Да флэшмобу далучыліся і дыпламаты. Напрыклад, Страчко прачытаў урывак з першага рамана народнага пісьменніка Кыргызстана "Буранны паўстанак", які быў апублікаваны ў 1980 годзе часопісам "Новы свет".

У акцыі прыняла ўдзел і беларуска Ірына Дзерачэнік. Яна зачытала ўрывак з твора "Плаха".


У канцы лістапада памятны знак Айтматава адкрылі ў Мінску. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Кыргызстана Сяргей Румас і Мухаммедкалый Абылгазіеў.

Sputnik, 11 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-3/1/45944
Текущая дата: 28.04.2024