Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі сустрэўся з папам рымскім



Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі і па сумяшчальніцтве пры Святым Прастоле Сяргей Алейнік сустрэўся з папам рымскім, паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў.

Візіт беларускага дыпламата ў Ватыкан адбыўся 7—10 студзеня.

Алейнік узяў удзел у навагодняй аўдыенцыі ў папы рымскага Францыска для дыпламатычнага корпусу, падчас якой адбылася яго кароткая размова з пантыфікам.

Пасол Беларусі таксама сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П`етра Паралінам, сакратаром па адносінах з дзяржавамі дзяржаўнага сакратарыята Святога Прастола (міністрам замежных спраў) арцыбіскупам Полам Галахерам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, абмяняліся меркаваннямі пра сітуацыю ў рэгіёне.

На сустрэчы Алейніка з прэфектам Ватыканскай апостальскай бібліятэкі Чэзарэ Пасіні былі абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва ў сферы культуры.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-3/1/46477
Текущая дата: 26.04.2024