Белорусский портал в Казахстане

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў сустрэўся са старшынёй Асацыяцыі беларускіх культурных цэнтраў Рэспублікі Казахстан "Родны кут" Дзмітрыем Астаньковічам



Аб гэтым паведамілі ў беларускай загранустанове ў Казахстане.

Моладзевыя і адукацыйныя ініцыятывы. Беларусы ў Казахстане папулярызуюць родную культуру

У ходзе гутаркі бакі падвялі вынікі дзейнасці асацыяцыі за 2024 год і абмеркавалі новыя ініцыятывы і праекты, накіраваныя на развіццё беларускай культуры і падтрымку суайчыннікаў у Казахстане.

Асаблівую ўвагу субяседнікі ўдзялілі развіццю культурнага ўзаемадзеяння, уключаючы правядзенне сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных беларускай культуры і развіццю цэнтраў вывучэння беларускай мовы і традыцый у Казахстане.

Адначасова была абмеркавана падтрымка моладзевых ініцыятыў і адукацыйных праграм для беларусаў у Казахстане, а таксама ўзаемадзеянне з беларускімі арганізацыямі і дзяржаўнымі структурамі.

Сустрэча адбылася ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Казахстане.

17 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-3/1/77115
Текущая дата: 22.02.2025