Белорусский портал в Казахстане

МЗС асудзіла адмову дыпламатам удзельнічаць у мерапрыемствах у Бухенвальдзе



Дзеянні германскага фонду балюча ўспрыняты ў Беларусі, асабліва ў год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, заявілі ў МЗС.

МЗС Беларусі назвала цынічным рашэнне адмовіць беларускім дыпламатам ва ўдзеле ў мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя вызвалення канцэнтрацыйных лагераў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора.

"Катэгарычна асуджаем адмову кіраўніцтва германскага Фонду мемарыяльных комплексаў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора ва ўдзеле беларускіх дыпламатаў у памятных мерапрыемствах з нагоды 80-й гадавіны вызвалення гэтых канцэнтрацыйных лагераў", - гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

У заяве МЗС таксама гаворыцца, што гэтае рашэнне "з`яўляецца працягам палітыкі дзялення людзей па нацыянальнай прыкмеце".

Цынічныя дзеянні нямецкага фонду, які адмовіў беларускім дыпламатам удзельнічаць у мерапрыемствах, не могуць быць апраўданы, гаворыцца ў заяве. Падкрэсліваецца, што фонд прыняў такое рашэнне ў адносінах да краіны, дзе ў гады ВАВ загінуў кожны трэці.

Палітыка па апраўданні нацызму

У МЗС дадалі, што падобныя дзеянні фонду па сутнасці адпавядаюць палітыцы па змене гісторыі і апраўданні германскага нацызму, якая праводзіцца на Захадзе асобнымі палітычнымі сіламі.

"Якое права мае кіраўніцтва фонду забараняць прадстаўнікам Беларусі і Расіі аддаць даніну памяці закатаваным да смерці і пацярпелым суайчыннікам?" - падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Рашэнне германскага фонду балюча ўспрынята беларускім грамадствам, асабліва ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі, адзначылі ў МЗС.

"Нам не патрэбны ні запрашэнні, ні дазволы, каб дастойна ўшанаваць памяць мільёнаў нявінна загінулых вязняў нямецкіх канцлагераў. Мы рабілі гэта раней і будзем рабіць заўсёды", - рэзюмавалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Мінск, 4 красавіка 2025
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-3/1/77747
Текущая дата: 08.04.2025