Белорусский портал в Казахстане

Латушка правёў перагаворы аб арганізацыі здымак французскіх фільмаў у Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка правёў перагаворы з кіраўніком кампаніі B-Tween Production Арно Фрыле, у ходзе якіх абмяркоўваліся магчымасці арганізацыі здымак французскіх фільмаў у Беларусі. 

Сёння Павел Латушка наведаў прэм`ерны паказ фільма "Тры ўспаміны з маёй маладосці", што адбыўся на 68-м Канскім кінафестывалі. Частка кінастужкі здымалася ў кастрычніку 2014 года ў Беларусі. Прадзюсарам здымак у нашай краіне выступіла французская кампанія B-Tween Production. Партнёрамі - Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" і кампанія "Дэмарш-фільм".

На перагаворах Паўла Латушкі з кіраўніком кампаніі B-Tween Production Арно Фрыле абмеркаваны магчымасці рэалізацыі ў будучым новых праектаў з удзелам беларускіх акцёраў і кінематаграфістаў, арганізацыі здымак французскіх фільмаў у Беларусі.

Беларусь прадстаўлена на 68-м Канскім кінафестывалі нацыянальным павільёнам, дзе прэзентавана прадукцыя кінастудыі "Беларусьфільм" і інфармацыя аб сумесных праектах.

15 мая 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-3/10/30985
Текущая дата: 26.06.2024