Белорусский портал в Казахстане

У Малдове ветэранам уручаны юбілейныя медалі з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Малдове.

Часовы павераны ў справах Беларусі ў Малдове Аляксандр Салаўёў уручыў у Кішынёве групе ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі, медалі "70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў".

Аляксандр Салаўёў павіншаваў ветэранаў з 70-й гадавінай вызвалення Беларусі, адзначыў важны ўклад малдаўскіх ветэранаў у Перамогу над фашызмам, праяўленыя імі мужнасць і гераізм пры вызваленні нашай краіны.

Пасольства Беларусі ў Малдове плануе ўзнагароджанне больш як 180 ветэранаў вайны, якія пражываюць у розных рэгіёнах Малдовы, уключаючы Прыднястроўе.

30 ліпеня 2014, Кішынёў
Андрэй Гусін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-3/11/26898
Текущая дата: 02.06.2024