Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан дамовіліся аднавіць абмен Днямі культуры



Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў.

Паводле яго слоў, у 2013-2014 гадах такія культурныя форумы пройдуць у Беларусі і ў Казахстане. Перад гэтым быў перапынак у правядзенні Дзён культуры на працягу некалькіх гадоў.

Паміж Беларуссю і Казахстанам склаліся добрыя палітычныя, эканамічныя, навуковыя сувязі. Эфектыўным механізмам рэалізацыі дасягнутых на вышэйшым узроўні дамоўленасцей з`яўляецца дзейнасць сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, чарговае пасяджэнне якой прайшло восенню. Развіццё культурнага дыялогу таксама неабходна актывізаваць, перакананы Ергалі Булегенаў. Мерапрыемствы, падобныя Дням культуры, садзейнічаюць лепшаму разуменню паміж народамі.

Пасол адзначыў, што Беларусіь і Казахстан ставяць вялікія задачы па развіццю двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, у ліку якіх эканоміка, сельская гаспадарка, ахова здароўя, навука, адукацыя, спорт. І самае галоўнае, што гэтыя задачы паспяхова выконваюцца.

27 снежня 2012, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-3/14/18686
Текущая дата: 18.05.2024