Белорусский портал в Казахстане

Трэба аб`ядноўваць намаганні для падтрымання міру ў Еўропе і ва ўсім свеце



Пра гэта заявіў пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры 24 лістапада ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць), дзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 200-годдзю вайны 1812 года і пераправы арміі Напалеона цераз Бярэзіну.

"Будучы тут, неабходна памятаць пра тры паняцці. Па-першае, гэта цішыня — сімвал прымірэння. Мы знаходзімся на месцы, дзе загінулі дзясяткі тысяч людзей. Другое — гэта павага. Трэба аддаць даніну павагі салдатам, якія мужна выконвалі свой абавязак. І, нарэшце, варта памятаць пра мір. Вы, беларусы, змагаліся ў абодвух лагерах. Гэта гаворыць пра тое, што тут у Напалена былі як праціўнікі, гэтак і прыхільнікі. Сёння мы з вамі ўмеем рэгуляваць нашы канфлікты без крыві. Трэба аб`ядноўваць нашы намаганні для падтрымання міру ў Еўропе і ва ўсім свеце. Я думаю, менавіта ў гэтым і заключаецца шанаванне памяці ахвяраў бітвы на Бярэзіне", — сказаў Рэнеры.

Нашчадак Напалеона Банапарта Шарль Напалеон дадаў: "Сёння я знаходжуся тут з вялікім пачуццём, таму што гэта вельмі важны для мяне дзень. Я хацеў бы разам з беларускім народам азнаменаваць гэты момант нашай агульнай еўрапейскай гісторыі".

БелаПАН, 25 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-3/15/17906
Текущая дата: 02.06.2024