Белорусский портал в Казахстане

Старшыня КНР, генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін надае вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Беларуссю



Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн 26 мая ў Доме дружбы ў час навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю ўтварэння КПК.

Дыпламат упэўнены ў добрых перспектывах беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

Ён таксама расказаў пра важную ролю Кампартыі ў жыцці кітайскай дзяржавы. "Камуністычная партыя з`яўляецца кіруючым ядром развіцця Кітая, - сказаў дыпламат. - За мінулае стагоддзе КПК з`яднала і прывяла шматнацыянальны народ Кітая да шляху вялікага адраджэння нацыі, дабілася незалежнасці краіны, хуткага эканамічнага развіцця, доўгатэрміновай грамадскай стабільнасці, усё большай магутнасці і працвітання дзяржавы і дабрабыту людзей. Стварыла "кітайскі цуд" - асаблівы феномен у гісторыі развіцця кітайскай нацыі".

Для святкавання стагадовай гадавіны КПК у Кітаі будзе праведзены шэраг урачыстых мерапрыемстваў, у тым ліку звязаных з вывучэннем гісторыі партыі, урачысты сход, уручэнне ўзнагарод, правядзенне буйнамаштабных тэматычных выстаў, культурных мерапрыемстваў, а таксама семінараў і сімпозіумаў, выпуск памятных марак, канвертаў і манет. Паводле слоў дыпламата, самым важным мерапрыемствам стане ўрачысты сход з нагоды 100-годдзя КПК, на якім Сі Цзіньпін выступіць з праграмнай прамовай.

26 мая 2021, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-3/3/59479
Текущая дата: 11.05.2024