Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Дзякуючы цвёрдай палітычнай волі нашы краіны падышлі да гэтай даты з сур’ёзнымі вынікамі супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў сучасных умовах важнасць захавання ўзаемнай падтрымкі, раўнапраўных партнёрскіх сувязяў паміж Мінскам і Анкарой цяжка пераацаніць, у тым ліку для суверэнітэту дзвюх краін.

«Перакананы, што значны патэнцыял і зацікаўленасць абодвух бакоў абумовяць далейшае паспяховае развіццё ўзаемавыгадных беларуска-турэцкіх адносін», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану моцнага здароўя і плённай дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Турцыі — міру і салідарнасці.

Звязда, 25 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-3/3/64256
Текущая дата: 13.05.2024