Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 12 красавіка ў Будапешце сустракаецца са сваім венгерскім калегам Петэрам Сіярта, паведамляе беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Акрамя перагавораў у Міністэрстве замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі, пад старшынствам двух міністраў адбудзецца пасяджэнне міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Напярэдадні, 11 красавіка, Сяргей Алейнік правёў перагаворы з міністрам сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштванам Надзем.
Як паведамлялася раней, у лютым Петэр Сіярта наведаў з візітам Мінск. Тады бакі дамовіліся правесці пасяджэнне камісіі па эканамічным супрацоўніцтве і актывізаваць сумесную работу ў рамках традыцыйных інстытуцыянальных фарматаў, што павінна стаць дадатковым стымулам для пашырэння дыяпазону ўзаемадзеяння.
12 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
12 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/1/69022
Текущая дата: 25.11.2024