Белорусский портал в Казахстане

Пасол: Кыргызстан і Беларусь паступова нарошчваюць тавараабарот



Кыргызстан і Беларусь паступова нарошчваюць тавараабарот, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Беларусі Эрмек Ібраімаў па выніках сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай.

«Нашы адносіны развіваюцца ва ўсіх сферах. Можна пахваліцца дасягненнямі ў гандлі. Летась мы ўпершыню перасягнулі стамільённую мяжу. Здавалася б, лічбы невялікія. Але, улічваючы той факт, што паміж нашымі краінамі даволі вялікая адлегласць, — гэта добрае дасягненне. А калі гаварыць у адносных лічбах: асобна экспарт і імпарт выраслі ў адным выпадку на 150 працэнтаў, у іншым — больш як на 200 працэнтаў. Інакш кажучы, тэндэнцыі выдатныя. Мы знаходзім адзін аднаго і паступова нарошчваем наш тавараабарот», — расказаў Эрмек Ібраімаў.

Беларусь і Кыргызстан зацікаўлены ў развіцці сумесных вытворчасцей. «У мінулым годзе было падпісана пагадненне паміж „Магілёўліфтмашам“ і адной з кыргызскіх кампаній. Мы плануем, што будзе наладжана вытворчасць беларускіх ліфтаў у Кыргызстане, — дапоўніў пасол. — Нас цікавяць беларускія аўтобусы, тралейбусы, сельскагаспадарчая тэхніка. Напрыклад, трактары „Беларус“ добра вядомыя ў Кыргызстане, сельгастэхніка, навясное абсталяванне ўяўляюць вялікую цікавасць».

Звязда, 12 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/1/70089
Текущая дата: 25.11.2024