Белорусский портал в Казахстане

Беларуска-кенійскія адносіны развіваюцца па ўзыходзячай траекторыі



Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кеніі Павел Хабаркін у кулуарах семінара для кіраўнікоў беларускіх загранустаноў.

«Беларуска-кенійскія адносіны развіваюцца па ўзыходзячай траекторыі. Аднак, нягледзячы на тое, што ў бягучым годзе мы адзначаем 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, можна сказаць, што адносіны і ў палітыцы, і ў гандлі, і ў гуманітарнай сферы пакуль знаходзяцца ў стадыі станаўлення, — сказаў Павел Хабаркін. — Вялікія перспектывы ў галіне прамысловага супрацоўніцтва з пункту гледжання развіцця зборачных вытворчасцей, прамысловай кааперацыі. Гэта даволі доўгія працэсы, але мы павінны глядзець на перспектыву, і менавіта афрыканскі рэгіён — гэта наша перспектыва на будучыню».

Пасол адзначыў, што значны ўклад ва ўмацаванне адносін унёс красавіцкі візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Кенію. Цяпер бакі актыўна працуюць над рэалізацыяй дасягнутых дамоўленасцей, фарміруюць дагаворна-прававую базу, якая павінна стаць асновай для пашырэння сувязей па розных напрамках. Пры гэтым безумоўным прыярытэтам дыпламат назваў развіццё эканамічнага супрацоўніцтва.

«Кенія — краіна з насельніцтвам больш за 50 мільёнаў чалавек. Да 2050 года, паводле ацэнак, насельніцтва кантынента складзе да паўтара мільярда чалавек. Гэта вялізны, ёмісты і перспектыўны рынак адносна як эканомікі, так і палітычнага ўзаемадзеяння. Кенія з’яўляецца варотамі ва Усходнюю Афрыку. Гэта азначае, што ўсе тавары, якія заходзяць у Кенію, таксама могуць спакойна рэалізавацца і на рынках суседніх краін», — дадаў кіраўнік беларускай дыпмісіі.

Звязда, 28 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/1/70262
Текущая дата: 25.11.2024