Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Ізраіль прадоўжаць каардынацыю далейшых крокаў па развіцці крэдытна-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння



Такая дамоўленасць дасягнута 20 студзеня ў ходзе сустрэчы пасла Беларусі ў Ізраілі Уладзіміра Скварцова з міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый гэтай краіны Яірам Шамірам.

Беларусь і Ізраіль прадоўжаць каардынацыю далейшых крокаў па развіцці крэдытна-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у ходзе перамоў абмеркаваны перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння дзвюх краін у аграрнай сферы, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі правядзення сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.

"Бакамі дасягнуты дамоўленасці аб каардынацыі далейшых крокаў па развіцці крэдытна-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, падрыхтоўцы чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-ізраільскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі", — паведамляе прэс-служба.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/11/24716
Текущая дата: 17.11.2024