Белорусский портал в Казахстане

Пасол Скварцоў абмеркаваў з міністрам турызму Ізраіля беларускую ініцыятыву аб адмене візавага рэжыму



Сустрэча пасла Беларусі ў Ізраілі Уладзіміра Скварцова з міністрам турызму Дзяржавы Ізраіль Узі Ландау адбылася 31 сакавіка.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, падчас сустрэчы абмеркаваны перспектывы актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў турыстычнай сферы, у тым ліку ў межах дзейнага пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Дзяржавы Ізраіль аб супрацоўніцтве ў галіне турызму.

Бакі дамовіліся аднавіць практыку правядзення пасяджэнняў сумеснага камітэта па турызме, а таксама прадметна разгледзелі беларускую ініцыятыву аб адмене візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі.

Нагадаем, з ініцыятывай адмены віз выступіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу летась.

6 сакавіка гэтага года на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык заявіў, што знешнепалітычнае ведамства бачыць "пэўны прагрэс" у пытанні адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і Ізраілем і зыходзіць з таго, што гэта ініцыятыва будзе рэалізавана.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/11/25597
Текущая дата: 17.11.2024