Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні Савета бяспекі Расіі.
Паводле слоў прэм`ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева. Украіна мае даволі значны доўг перад Расійскай Федэрацыяй, як дзяржаўны, так і карпаратыўны. "Лічу, што мы такія грошы не можам губляць з улікам таго, што наш бюджэт таксама мае свае складанасці", - сказаў ён.
Дзмітрый Мядзведзеў растлумачыў, што гэты доўг склаўся з нядаўняй пазыкі ў выглязе еўрааблігацый у памеры $3 млрд.,запазычанасці перад "Газпрамам" у памеры $2 млрд., а таксама $11 млрд. ільготы па кошце энерганосьбітаў.
Прэзідэнт Расіі нагадаў, што льгота па энерганосьбітах была прадстаўлена адразу пасля падпісання ў 2010 годзе так званых харкаўскіх пагадненняў, якія ўвязвалі кошт газу з пытаннямі знаходжання ў Крыме Чарнаморскага флоту Расіі. "Але зрабілі гэта нібыта наперад, маючы на ўвазе, што само прадаўжэнне знаходжання флоту пачыналася з 2017 года. Гэта значыць, мы нібы авансавалі гэтыя грошы", - адзначыў ён.
Дзмітрый Мядзведзеў пацвердзіў, што "гэта, па сутнасці, аванс з улікам асаблівых дамоўленасцей на той перыяд". "І ў прынцыпе мы маглі гэтыя грошы не плаціць, але мы іх заплацілі, маючы на ўвазе тое, што такія былі ўмовы дагавора, і мы тым самым дапамагалі ўкраінскай дзяржаве. Але ў выніку змены абставін гэты аванс падлягае вяртанню", - сказаў ён.
Уладзімір Пуцін пагадзіўся, што Расія мае падставы патрабаваць вярнуць сродкі. Ён прапанаваў усё гэта не спяшаючыся абмеркаваць і прааналізаваць, падключыць да гэтага Міністэрства замежных спраў і разам з урадам потым прадставіць адпаведныя прапановы.
21 сакавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/11/25715
Текущая дата: 17.11.2024